Ой, гуляла мая доля,(0:35) 
невядома дзе 
Па яловым цёмным лесе, 
па лiхой вадзе. 
Усё хадзiла ды блудзiла, 
Па чужых краях. 
А ж не ведала не знала, 
што яна моя. 
Захацела доля шчасця,(1:10) 
Любага няма. 
Захацела доля у лета, 
А вакол зiма. 
Як саспела тое лета, 
Украсавалася. 
Доля у промнiк месяцовы, 
Закахалася! 
Як саспела тое лета, 
Украсавалася. 
Доля у промнiк месяцовы, 
Закахалася! 
Брыдж 
Ой,выбягала поздна ,рана,(2:15) 
Краскай на расу. 
Русы косы заплятала, 
Ды у адну касу. 
Зачапiлася гулёна за пракос-траву, 
Захмялiлi пахi лета, 
Сэрца,галаву. 
Захмялiлi пахi лета, 
Сэрца,галаву.(2:53) 
Ой, гуляла мая доля,(3:06) 
невядома дзе 
Па яловым цёмным лесе, 
па лiхой вадзе. 
А мне доля наказала, 
Жыць ды не тужыць. 
I журавачкаю у небе, 
Легкаю кружыць.