Дзе крынічка бяжыць лесам і полем
Ды наваколлем, гэта мой дом
Дзе дзяцінства маё, з мёдам ды казкай
З мамінай ласкай, гэта мой дом
Ён пакліча мяне, прылячу на крыле
Песню спяю па вясне
Васільковае неба, плынь жураўліная
Васільковыя далі за небакрай
Васільковая казка, кветкі любімыя
Васількі, васількі, родны край
Дзе каханне знайшла, песню і долю
Шчасце і болю, гэта мой дом
Дзе ад веку мае бога замова,
роднае слова, гэта мой дом
Ён пакліча мяне, прылячу на крыле
Песню спяю па вясне
Васільковае неба, плынь жураўліная
Васільковыя далі за небакрай
Васільковая казка, кветкі любімыя
Васількі, васількі, родны край
Ён пакліча мяне, прылячу на крыле
Песню спяю па вясне
Васільковае неба, плынь жураўліная
Васільковыя далі за небакрай
Васільковая казка, кветкі любімыя
Васількі, васількі, родны край
Васільковая казка, кветкі любімыя
Васількі, васількі, родны край
Васількі, васількі, родны край