menu-iconlogo
huatong
huatong
avatar

Калыханка з месячыкам

Valhuatong
sirmohuatong
歌词
作品
Спі, мой коцік, баю-баю-баю

Сні жар-птушкі вечнае пяро

Сярод зорак месячык блукае

І дадолу сыпле серабро

Баю-баю-баю

Спі, мой коцік, спі

Баю-баю-баю

Спі, любімка, баю-баю-баю

Дрэвы спяць, і чуйна спяць лісты

Срэбра ён табе панакідае

У світальны кошык залаты

Баю-баю-баю

Спі, любімка, спі

Баю-баю-баю

Спі, малеча, баю-баю-баю

Бо даўно паснулі казкі ўсе

Хутка ў вокнах сонейка заззяе

І на промнях ранак прынясе

Баю-баю-баю

Спі, малеча, спі

Баю-баю-баю

А пакуль я гушкаю-люляю

Ды вандруе месяц-пілігрым

Спі, дзіцятка, баю-баю-баю

Грэй далоньку носікам сваім

更多Val热歌

查看全部logo